Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арабская тэлевізія паказала як плянаваўся тэракт у Нью-Ёрку


Тэлеканал Аль-Арабія заявіў сёньня, што мае відэа таго, як плянаваўся няўдалы тэракт у Нью Ёрку. Канал паказаў фрагмэнты, на якіх Файзал Шагзад, які сёлета пакінуў на плошчы Таймс-сквэр машыну начыненую выбухоўкай, сустракаецца на аўганскім памежжы зь лідэрам пакістанскіх талібаў. Чуваць, як Шагзад распавядае, што плянуе "ўдар помсты" па Злучаных Штатах і, што ён спадзяецца, што гэты напад "закране сэрцы мусульман".

У чэрвені Шагзад прызнаў сябе вінаватым у спробе ажыцьцявіць 1 траўня сёлета тэракт на плошчы Таймс-сквэр у Нью-Ёрку.
XS
SM
MD
LG