Лінкі ўнівэрсальнага доступу

HRW: Бішкек сам правакуе новыя забурэньні


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch заяўляе, што рэпрэсіі кіргіскіх войскаў супраць узбэцкага насельніцтва краіны могуць справакаваць новыя міжэтнічныя канфлікты.

У заяве HRW гаворыцца, што ўрадавыя меры па расьсьледаваньні чэрвеньскіх забурэньняў непрапарцыйна скіраваныя супраць узбэцкага насельніцтва. Арганізацыя цьвердзіць, што мае доказы дзясяткаў выпадкаў, калі супраць арыштаваных ужываліся катаваньні, а іх сваякі ды адвакаты падвяргаліся пагрозам і нападам з боку міліцыі.

У часе міжэтнічных забурэньняў на поўдні Кіргізстану ў чэрвені сотні людзей загінулі, а дзясяткі тысяч тамтэйшых узбэкаў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
XS
SM
MD
LG