Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд ААН вырашыць аб легітымнасьці Косава


Найвышэйшы суд ААН паведаміў сёньня, што на наступным тыдні ён абнародуе экспэртнае заключэньне аб тым, ці парушае абвяшчэньне Косавам сваёй незалежнасьці нормы міжнароднага права. Рашэньне суду будзе насіць рэкамэндацыйны характар.

Міжнародны суд у Гаазе агучыць сваё меркаваньне на адкрытых слуханьнях заплянаваных на 22 ліпеня.

Косава абвясьціла незалежнасьць у 2008 годзе. На сёньняшні дзень самаабвешчаную рэспубліку прызнала 69 краін, у іх ліку ЗША і бальшыня чальцоў ЭЗ. Сэрбія апратэставала аддзяленьне сваёй былой правінцыі ў Міжнародным судзе.
XS
SM
MD
LG