Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь з афіцыйным візытам зьбіраецца наведаць прэзыдэнт Сірыйскай Арабскай Рэспублікі Башар Асад. Амбасадар Сірыі ў Беларусі Фарук Таха сказаў, што гэта здарыцца «неўзабаве».

Напачатку чэрвеня ў Сірыі пабываў міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, які правёў папярэднія перамовы з Башарам Асадам. Адзначалася, што да візыту сірыйскага лідэра ў Менск будзе падрыхтаваны пералік канкрэтных двухбаковых праектаў для рэалізацыі ў розных сфэрах, у тым ліку машынабудаваньні, сельскай гаспадарцы, адукацыі, турызьме.

А пры канцы чэрвеня ў Менску з парлямэнцкай дэлегацыяй Сірыі сустракаўся Аляксандар Лукашэнка. Ён нагадаў гасьцям, што адным зь першых ягоных замежных візытаў у рангу прэзыдэнта была якраз паездка ў Сірыю. Другі раз Лукашэнка наведаў Дамаск увосень 2008 году, дзе меў працяглыя перамовы з Башарам Асадам. Цяпер у адказ чакаецца візыт сірыйскага кіраўніка.

XS
SM
MD
LG