Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Беларусь пачала падрыхтоўку да будаўніцтва тэрміналу звадкаванага прыроднага газу на тэрыторыі Літвы. Пра гэта са спасылкай на апарат Саўміну паведамляе БелТА.

У гэтым зьвязку створаная беларуская частка міждзяржаўнай працоўнай групы, якую ўзначаліў першы віцэ-прэм’ер ураду Ўладзімер Сямашка. Ягонымі намесьнікамі — першы намесьнік міністра энэргетыкі Эдуард Таўпянец і намесьнік старшыні канцэрну «Белнафтахім» Уладзімер Волкаў. У складзе групы таксама прадстаўнікі Мінэканомікі, Мін’юсту, Мінтрансу, «Белтрансгазу», «Беларускай нафтавай кампаніі».

Да 1 лістапада 2010 года працоўная група мусіць давесьці прапановы кіраўніцтву Беларусі, якія тычацца магчымасьці будаўніцтва тэрміналу звадкаванага прыроднага газу ў Літве дзеля далейшых паставак газу празь літоўскую тэрыторыю ў Беларусь. Таксама неабходна падрыхтаваць прапановы на пастаўкі нафты марскім шляхам празь літоўскія тэрміналы.

30 чэрвеня Ўладзімер Сямашка ўпершыню агучыў пляны ўраду адносна верагоднасьці будаўніцтва заводу ў вытворчасьці звадкаванага газу. Кошт такога газу, паводле Сямашкі, істотна ніжэйшы, чым прыроднага, які цяпер Беларусь цалкам купляе ў Расеі.
XS
SM
MD
LG