Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы крытыкуюць забарону паранджы


Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International асудзіла францускі законапраект, які забараняе нашэньне ў публічных месцах мусульманскага жаночага адзеньня, што цалкам захінае аблічча.

Экспэрт арганізацыі па дыскрымінацыі ў Эўропе зьвяртае ўвагу на тое, што ў цэнтры ўвагі павінна быць пашырэньне магчымасьцяў для жанчын, а не іх абмежаваньне. Amnesty выказвае асьцярогі, што забарона можа пазбавіць некаторых мусульманскіх жанчын магчымасьці хадзіць на працу ці на вучобу.

У аўторак ніжэйшая палата францускага парлямэнту пераважнай большасьцю ўхваліла згаданы законапраект. Сэнат мае прагаласаваць па гэтым пытаньні ў верасьні. Пастанова набудзе моц закону пасьля таго, як яе падпіша прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG