Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель і Мядзьведзеў абмяркуюць Беларусь


Сёньня ў Екацерынбургу стартуе двухдзённае расейска-нямецкае міжурадавае паседжаньне. Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў і канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель маюць, сярод іншага абмеркаваць Беларусь і Ўкраіну, у прыватнасьці забесьпячэньне бесьперапынных паставак газу празь гэтыя краіны ў Эўразьвяз.

Таксама на парадку дня абмеркаваньне супрацоўніцтва ў справе бясьпекі ў Эўропе, разьвіцьцё двухбаковай супрацы Расеі з НАТО і з Эўразьвязам, пытаньні міжнароднага гандлю.
XS
SM
MD
LG