Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украіна павышае цэны на газ на 50%


Украінскі прэм’ер Мікалай Азараў заявіў пра павышэньне ад 1 жніўня цэнаў на газ для насельніцтва на 50%. З дапамогай гэтых захадаў урад разьлічвае на атрыманьне новых крэдытаў ад Міжнароднага валютнага фонду. Раней МВФ заявіў, што павышэньне штучна нізкіх цэн на паліва з’яўляецца адной з умовай выдзяленьня Ўкраіне крэдыту ў памеры 14,9 мільярдаў даляраў. Мяркуецца, што першы транш крэдыту Кіеў можа атрымаць неўзабаве. Апошні раз кошты на газ для насельніцтва Ўкраіны павышаліся ў сьнежні 2008 (на 35%), але ж пакуль гэтыя цэны застаюцца ніжэйшымі за рынкавыя.
XS
SM
MD
LG