Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгарскага экс-прэм’ера абвінавацілі ў страце сакрэтных дакумэнтаў


Сафійская пракуратура выставіла абвінавачаньні супраць былога прэм’ера Баўгарыі Сергея Станішава ў сувязі са стратай ім сакрэтных дакумэнтаў. Паводле пракуратуры, у пэрыяд 2005-2009 Станішаў на пасадзе прэм’ера ўзяў для азнаямленьня сем дакладаў Дзяржаўнага агенцтва нацыянальнай бясьпекі. міністэрства ўнутраных спраў, міністэрства абароны, НАТО, аднак не вярнуў матэрыялы. У кожным з дакумэнтаў меліся зьвесткі, якія з’яўляліся дзяржаўнай тайнай.
XS
SM
MD
LG