Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША перадалі Багдаду арыштаваных у 2003 прыхільнікаў Хусэйна


Сярод 55 прыхільнікаў зрынутага сем гадоў таму ірацкага лідэра Садама Хусэйна – былы віцэ-прэм’ер, 73-хгадовы Тарык Азіс. Ён здаўся амэрыканскім вайскоўцам ў красавіку 2003 і ў 2009 быў асуджаны трыбуналам на 15 гадоў турмы за датычнасьць да забойстваў цывільных грамадзянаў. Да здачы ірацкім ўладам экс-урадовец утрымліваўся ў амэрыканскай турме ў прыгарадзе Багдаду.
Паводле адваката Азіза, яго падабароннаму цяпер пагражае небясьпека.
XS
SM
MD
LG