Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая партыя вэнэсуэльскай нафты для Беларусі каштавала 656 даляраў за тону.

Пра гэта са спасылкай на дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэту паведаміла Агенцтва фінансавых навінаў.


Згодна з АФН, па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, Беларусь у траўні 2010 году імпартавала 79,8 тысячы тон нафты з краінаў далёкага замежжа па цане 656 даляраў за тону. Менавіта ў траўні Беларусь атрымала першую партыю вэнэсуэльскай нафты.

Для параўнаньня, паводле той самай крыніцы тона расейскай нафты каштавала Беларусі 398 даляраў за тону.

У Беларускай нафтавай кампаніі гэтую інфармацыю не камэнтуюць, гэтаксама як і ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Паводле эканамічнага аглядальніка газэты "Беларусы і рынак" Тацяны Манёнак, пакуль складана сказаць, наколькі гэтая лічба рэальная.

"Сярэдні кошт нафты, па якой атрымоўваў нафту Мазырскі НПЗ у чэрвені, складаў 437 даляраў".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG