Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Нашыя продкі захавалі сябе, сваю самабытнасьць"


Якое значэньне мела Грунвальдзкая бітва, 600 гадоў якой цяпер адзначаецца? З такім пытаньнем наш карэспандэнт зьвярнуўся да берасьцейцаў.

Спадар: "Гэта сапраўды важная падзея, якая мела месца ў 1410 годзе. Нешта яшчэ памятаю пра гэтую дату з гісторыі".

Спадар: "Сутнасьць гэтай падзеі ў тым, што нашыя продкі захавалі сябе, сваю самабытнасьць, заваявалі сабе права на жыцьцё, права на разьвіцьцё і існаваньне. Крыжакі мелі сваю краіну, сваю цывілізацыю. А мы маем сваю краіну, сваю цывілізацыю, і падчас гэтай бітвы было адстоена права на тое, каб жыць па-свойму".

Спадарыня: "Канечне, гэта станоўчая і важная падзея. Магчыма, цяпер гэта добры прыклад для нас. Дый вынік гэтай бітвы ў тым, што мы жывем менавіта ў такой краіне, а ня ў іншай".



Спадар: "Мне падаецца, што лепш ня ставіць ацэнкі гісторыі. Усё роўна ня вернеш тыя падзеі і не павернеш іх у іншы бок".

Спадар: "Я ведаю толькі, што нашыя продкі перамаглі ў гэтай бітве. Больш і ня памятаю пра падзею нічога. Па тэлебачаньні паказвалі пра тыя падзеі, але што памятаю з рэпартажу і СМІ — толькі тое, што перамога была за нашымі продкамі".

Спадарыня: "Я ня ведаю, як дакладна можна ацэньваць гэтую падзею. Але вось нядаўна я была ў Наваградку на сьвяткаваньні 600 гадоў перамогі пад Грунвальдам. Мне спадабалася, і мяркую, што для нашай моладзі вельмі шмат чаго карыснага і павучальнага ў рыцарстве, безумоўна, існуе".
XS
SM
MD
LG