Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У парадзе ў Парыжы ўзялі ўдзел афрыканскія вайскоўцы


Сёньня ў традыцыйным ваенным парадзе на Елісейскіх палях з нагоды нацыянальнага сьвята Францыі – Дня падзеньня Бастыліі, упершыню ўдзельнічалі вайскоўцы з 13 афрыканскіх дзяржаў – былых калёніяў Францыі. Кіраўнікі гэтых краін, якія ўжо 50 гадоў маюць незалежнасьць, таксама прысутнічалі на парадзе.
Рашэньне адносна ўдзелу афрыканскіх вайсковых кантынгентаў у парадзе выклікала рэзкую крытыку сярод праваабарончых арганізацый. Праваабаронцы лічаць, што сярод вайскоўцаў і прадстаўнікоў дэлегацый у Парыж маглі прыбыць людзі, датычныя да парушэньняў правоў чалавека ў гэтых краінах. Урад Францыі абверг падобныя абвінавачаньні.
XS
SM
MD
LG