Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ізраіль блякуе рух Almathea ў паласу Газа


Ізраіль працягвае адсочваць рух судна Almathea зь лібійскім гуманітарным грузам пад сьцягам Малдовы.
Пасьля начнога прыпынку ў сувязі з праблемай з рухавіком карабель аднавіў свой шлях у міжнародных водах. Цяперашні маршрут судна, якое першапачаткова ішло з Грэцыі ў паласу Газа, аднак потым, паводле паведамленьняў эгіпэцкіх і ізраільскіх уладаў, нібыта пагадзілася зьмяніць курс на эгіпэцкі порт Эль-Арыш, невядомы. Раней фундацыя Кадафі, якая арэндавала Аlmathea, заявіла, што шлях карабля ў Газу зь дзьвюма тысячамі тон харчаваньня і мэдыкамэнтаў заблякавалі ізраільскія ваенныя кацеры. Яны папярэдзілі аб гатоўнасьці пачаць штурм у выпадку, калі судна не падпарадкуецца іх патрабаваньням.
Ізраільскія ўлады заявілі пра арышт Аlmathea ў выпадку, калі карабель паспрабуе прарваць ізраільскую марскую блякаду.
XS
SM
MD
LG