Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спачатку падпісаць, пасьля падумаць


Арганізацыя працы беларускіх мытнікаў па афармленьню тавараў, якія завозяць на тэрыторыю Мытнага саюзу "тройкі", на парадак перавышае дзейнасьць іх калегаў з Казахстану і Расеі.

Пра гэта сёньня паведаміў намесьнік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Васіль Дземянцей. Сваю заяву ён зрабіў на паседжаньні камісіі па міжнародных справам і сувязям з СНД Палаты прадстаўнікоў.

Асабліва беларускіх мытнікаў непакоіць сытуацыя ў Расеі. Паводле спадара Дземянцея, пакуль цяжка пракантраляваць лёс тавару, які, напрыклад, увезьлі з Кітаю праз Далёкі Ўсход у Расею, а затым завезьлі ў Беларусь. Беларускі мытнік прывёў такія лічбы: паводле кітайскай статыстыкі, у Расею летась увезьлі тавараў на 6,6 мільярда даляраў. А растаможылі іх усяго – на няпоўныя паўмільярда.

"У такой сытуацыі, -- падкрэсьліў спадар Дземянцей,-- нам ёсьць над чым падумаць у пляне эканамічнай бясьпекі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG