Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Грамадзянін Казахстану дамогся кампэнсацыі ад Расеі праз Страсбур


Рашэньнем Эўрапейскага суду ў Страсбуры Расея павінна выплаціць грамадзяніну Казахстану Аляксандру Лапату кампэнсацыю ў 15 тысяч эўра за парушэньне артыкулу №3 Эўрапейскай канвэнцыі аб абароне правоў чалавека, які прадугледжвае забарону катаваньняў. Таксама суд пастанавіў, што Расея таксама парушыла артыкул №6 – права на справядлівы судовы працэс.
Аляксандар Лапата зьвярнуўся ў Страсбур са скаргай на катаваньні ў турме і на несправядлівы судовы працэс.
XS
SM
MD
LG