Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч заклікаў Абаму да захаваньня стратэгічнага партнэрства


Як заявіў пад час выступу ў інстытуце Брукінгса ў Вашынгтоне дарадца прэзыдэнта Ўкраіны па зьнешняй палітыцы Андрэй Фіалка, у сваім адмысловым пасланьні да прэзыдэнта ЗША Барака Абамы Віктар Януковіч заклікае да захаваньня стратэгічнага партнэрства паміж абедзьвюма краінамі. У лісьце адзначаецца, што высокі ўзровень стасункаў трэба падтрымліваць пры любой геапалітычнай і ўнутрыпалітычнай сытуацыі.
XS
SM
MD
LG