Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Аўганістане ў выніку нападу загінулі васьмёра


Паведамляецца, што ў выніку нападу ваеўнікоў на будынак паліцыі ў Кандагары ахвярамі сталі трое вайскоўцаў НАТО і найменей пяцёра цывільных жыхароў. Ваеўнікі на машыне з выбухоўкай трапілі праз браму паліцыі, а потым адкрылі агонь з аўтаматаў і гранатамётаў. Паліцыянты і вайскоўцы міжнародных сілаў у выніку перастрэлкі адбілі напад.
Раней на поўдні Аўганістану былі забітыя трое і параненыя чацьвёра брытанскіх вайскоўцаў.
XS
SM
MD
LG