Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель жадае абмеркаваць зь Мядзьведзевым беларуска-расейскія дачыненьні


Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ангела Мэркель

Дзьмітрый Мядзьведзеў і Ангела Мэркель

Пра гэта сёньня паведаміў памочнік прэзыдэнта Расеі ў міжнародных пытаньнях Сяргей Прыходзька.

Паводле яго словаў, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель і прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў сустрэнуцца на 10-й сэсіі расейска-нямецкага форуму "Пецярбурскі дыялёг", якая адкрываецца сёньня.

Памочнік расейскага прэзыдэнта, на якога спасылаецца Радыё Маяк, таксама адзначыў, што спадарыню Мэркель найперш цікавіць сытуацыя з пастаўкай на Захад расейскіх энэргарэсурсаў праз тэрыторыю Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG