Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Умовы арганізацыі перавалкі беларускай нафты і нафтапрадуктаў праз порты Латвіі будуць абмеркаваны восеньню падчас пасяджэньня беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве.

Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, перадае БелТА.

Сустаршынямі камісіі прызначаны кіраўнікі транспартных ведамстваў Беларусі і Латвіі — Іван Шчэрба і Каспарс Герхардс.

Напрыканцы ліпеня чакаецца візыт міністра транспарту і камунікацый Беларусі Івана Шчэрбы ў Латвію. Плянуецца абмеркаваць пэрспэктывы супрацоўніцтва дзьвюх краін у галіне транспарту.
XS
SM
MD
LG