Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіргізстане пачалося фармаваньне новага часовага ўраду



Гэты ўрад павінен замяніць створаны пасьля сёлетніх красавіцкіх падзеяў кабінэт міністраў. Паведамляецца, што сябрамі новага ўраду сталі некаторыя чыноўнікі, якія працавалі пры першым, зрынутым у 2005, прэзыдэнце краіны Аскары Акаеве. Гэта тагачасны прэм’ер Амангельды Мураталіеў, які цяпер прызначаны віцэ-прэм’ерам. Міністраў фінансаў стаў Чарабек Імашаў, які пры Акаеве займаў пасаду намесьніка кіраўніка гэтага міністэрства. Адным з намесьнікаў кіраўніка ўраду стаў Аляксандар Касьцюк, які ў часы Акаева быў міністрам сельскай гаспадаркі.
Чальцы створанага пасьля красавіцкіх падзеяў часовага кабінэту сыходзяць у адстаўку, каб прыняць удзел у маючых у кастрычніку выбарах.
XS
SM
MD
LG