Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сваякі загінулага пад Смаленскам настойваюць на эксгумацыі



Сям’я загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам дэпутата польскага Сэйму, лідэра вядучай апазыцыйнай парлямэнцкай фракцыі "Права і справядлівасьць” Пшэмыслава Гасеўскага мае сумнеў, што ў Польшчу было насамрэч дастаўленае яго цела. Пра гэта заявіла ўдава палітыка Бэата Гасеўска. Яе заява з патрабаваньнем правядзеньня эксгумацыі накіраваная ў ваенную пракуратуру. Гасеўска назвала памылковымі дзеяньні польскіх ўладаў за тое, што яны не правялі гэтай эксгумацыі адразу пасьля дастаўкі рэшткаў загінулых на радзіму.
Тым часам сёньня брат загінулага Леха Качыньскага Яраслаў ў інтэрвію польскім СМІ ўпершыню абвінаваціў прэм’ераў Туска і Пуціна ў тым, што яны “не паставіліся з належнай павагай да візыту прэзыдэнта Польшчы ў Катынь”.
XS
SM
MD
LG