Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Кіргізстану паболела выпадкаў інфэкцыйных захворваньняў


Пра гэта заявіў кіраўнік мэдычнага санітарнага ўпраўленьня другога па велічыні кіргіскім горадзе – Ошы Абдужаліл Муратаў. Сярод найбольш распаўсюджаных захворваньняў былі названыя гепатыт і дызэнтэрыя. Паводле Муратава, прычыны заражэньня ў антысанітарыі. У выніку беспарадкаў 10-14 чэрвеня ў горадзе і вобласьці былі разбураныя цэнтральныя гарадзкія рынкі, а таму людзі вымушаныя цяпер шукаць розныя іншыя магчымасьці для набыцьця прадуктаў. Часьцей за ўсё, гэта ежа кепскай якасьці, якая не адпавядае санітарным нормам.
XS
SM
MD
LG