Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ААН і КНДР гатовыя да перамоваў


Прадстаўнікі ваеннай місіі ААН ў Паўднёвай Карэі і Пхэньян гатовыя правесьці ў чацьвер перамовы адносна патапленьня паўднёвакарэйскага ваеннага судна. Раней перамовы былі прызначаныя на 13 ліпеня, аднак па просьбе Пхэньяну іх вырашылі перакласьці. Мяркуецца, што сустрэча прадстаўнікоў ААН і КНДР адбудзецца ў мястэчку Пханмунчжом, у дэміталізаванай зоне паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі.
На мінулым тыдні Рада бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю, у якой асудзіла тарпэдны напад на паўднёвакарэйскае судна "Чхонан", у выніку якога загінулі 46 маракоў. Непасрэдная адказнасьць за інцыдэнт на Паўночную Карэю, аднак, не ўскладаецца.
XS
SM
MD
LG