Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карабель з дапамогай для Газы быў вымушаны зьмяніць курс


Ізраільскія ваенныя заявілі, што карабель, які накіроўваўся ў сэктар Газа з грузам, цяпер зьмяніў курс і накіраваўся ў Эгіпет. Фундацыя Кадафі наняла судна “Амальтэя” пад малдаўскім сьцягам дзеля перапраўкі ў Газу дзьвюх тысяч тон харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Ізраіль, аднак, заявіў, што не прапусьціць ніводны карабель напрасткі ў Газу. Паводле апошніх паведамленьняў, “Амальтэя” знойдзеная ў эгіпецкім порце эль-Арыш. Раней Фундацыя Кадафі заяўляла, што карабель “Амальтэя” акружаны ізраільскімі кацерамі.
XS
SM
MD
LG