Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яшчэ адзін расеец дэпартаваны з ЗША


Прадстаўнік міністэрства нацыянальнай бясьпекі ЗША назваў мэдыям імя дэпартаванага – гэта 23-хгадовы Аляксей Карэтнікаў. Карэтнікаў прызнаў, што знаходзіўся ў ЗША з парушэньнем іміграцыйнага закону і добраахвотна пагадзіўся на дэпартацыю без далейшага судовага разьбіральніцтва . Карэтнікава затрымалі з падазрэньнем, што той мае дачыненьне да раскрытай сеткі агентаў. Ён уехаў на тэрыторыю ЗША ў кастрычніку мінулага году.

Раней ЗША перадалі Расеі 10 затрыманых па справе ў абмен на чатырох расейскіх грамадзянаў, асуджаных за шпіянаж. 11-ы расіянін быў затрыманы па той жа справе на Кіпры, дзе яго адпусьцілі пад заклад, пасьля чаго той зьнік.
XS
SM
MD
LG