Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы пачынаюцца Грунвальдзкія сьвяткаваньні


Афіцыйнае адкрыцьцё пяцідзённых сьвяткаваньняў, прысьвечаных 600-гадоваму юбілею Грунвальдзкай бітвы, адбудзецца сёньня ў Кракаве. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел новаабраны прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі і прэзыдэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце. Ад сёньня на полі ля вёскі Грунвальд (Вармінска-Мазурскае ваяводзтва) будзе пастаўлены сярэднявечны лягер, які зьмесьціць каля 6 тысяч воінаў. Адкрыецца і сярэднявечны рынак. Гістарычная рэканструкцыя самой бітвы заплянаваная на суботу, 17 ліпеня. У ёй возьме ўдзел і каля 200 рыцараў зь беларускіх клюбаў. Арганізатары сьвяткаваньняў чакаюць, што сёлетні ўдзел гледачоў будзе рэкордным – да паўмільёна чалавек.

У Грунвальдзкай бітве 15 ліпеня 1410 году аб’яднаныя войскі Польскага каралеўства і Вялікага Княства Літоўскага разграмілі прафэсійнае войска наймагутнейшай у тагачаснай Эўропе мілітарысцкай дзяржавы Тэўтонскага ордэну, прыпыніўшы агрэсію крыжакоў.
XS
SM
MD
LG