Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастра просіць навукоўцаў падумаць пра новую цывілізацыю


Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра трэці раз за кароткі час з’явіўся на публіцы. У аўторак ён наведаў вучоных–эканамістаў у гаванскім цэнтры дасьледаваньняў. Перад гэтым чатыры гады камандантэ правёў у затворніцтве. На гэты раз Кастра ўжо не быў апрануты ў спартовы касьцюм, але ў блакітную кашулю і старшыняваў паседжаньню круглага стала. Кастра прасіў навукоўцаў падумаць пра стварэньне новай цывілізацыі пасьля ядзернай вайны. Вайну Кастра прадказвае ў бліжэйшай будучыні, калі Злучаныя Штаты і Ізраіль будуць працягваць міжнародны ціск на Іран. Выхад на публіку Кастра супаў з вызваленьнем групы палітвязьняў, які адляцелі ў Гішпанію.
XS
SM
MD
LG