Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя адзначае Дзень узяцьця Бастыліі


Гэта нацыянальнае сьвята па традыцыі адкрыецца вялікім вайсковым парадам на Елісейскім полі, прымаць яго будзе галоўны ваеннакамандуючы , прэзыдэнт краіны Нікаля Сарказі. Узяцьце Бастыліі , калі ў 1789-м годзе паўстанцы захапілі гэтую вязьніцу-крэпасьць і вызвалілі вязьняў, стала пачаткам Вялікай францускай рэвалюцыі . Пастанова аб адзначэньні сьвята была прынятая ў 1880-м годзе.

Для многіх пакаленьняў французаў Бастылія была сымбалем каралеўскага дэспатызму. Тут утрымліваліся нямала знакамітых дзеячоў – у тым ліку двойчы быў зьняволены Вальтэр. Бастылія была разбураная , а большасьць каменнага матэрыялу паслужыла для будаўніцтва мосту Канкорд.
XS
SM
MD
LG