Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч піша Абаму


Дарадца ў замежных справах украінскага прэзыдэнта Віктара Януковіча заявіў, што сёньня ён перадасьць пісьмо кіраўніка Ўкраіны амэрыканскаму прэзыдэнту Бараку Абаму. Паводле Андрыя Фіялкі, у лісьце Януковіч заклікае да стратэгічнага партнэрства “нягледзячы на на тое, хто знаходзіцца ва ўладзе”, пры любой геапалітычнай сытуацыі. Фіялка ўчора выступіў на дыскусіі ў Інстытуце Брукінса ў Вашынгтоне.

Шмат хто ў Злучаных Штатах выказвае засьцярогі, што Ўкраіна вельмі хутка перагледзела дачыненьні з Расеяй пасьля прыходу Януковіча да ўлады, які таксама заявіў, што адкладае пляны далучэньня Ўкраіны да НАТА. Падчас свайго візыту на Ўкраіну напачатку ліпеня дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан заявіла, што “дзьверы НАТА адкрытыя для Ўкраіны”.
XS
SM
MD
LG