Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗША непакояцца аб ірацкім урадзе


Злучаныя Штаты занепакоеныя адсутнасьцю ў Іраку новага ўраду – праз больш як чатыры месяцы пасьля парлямэнцкіх выбараў.

Выступаючы ў Вашынгтоне пасьля перамоваў з ірацкім міністрам замежных справаў Хашыярам Зэбары, дзяржсакратарка Гілары Клінтан заклікала палітычнае кіраўніцтва Іраку зрабіць больш рашучыя крокі ў гэтым пытаньні.

Згодна з вынікамі выбараў, лідэры – блёк экс-прэм’ера Іраку Іяда Аляўі і шыіцкая кааліцыя цяперашняга прэм’ер-міністра Нуры аль-Малікі – атрымалі адпаведна 91 і 89 месцаў у парлямэнце. Кожная з дзьвюх сілаў прэтэндуе на стварэньне новага кабінэту.
XS
SM
MD
LG