Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіргізстан: чарговая адстаўка ва ўрадзе


У Кіргізстане сышоў у адстаўку першы намесьнік старшыні часовага ўраду, лідэр Сацыял-дэмакратычнай партыі Алмазьбек Атамбаеў.

Як паведамілі ў прэс-службе ўраду, Атамбаеў падаў у адстаўку пасьля зьяўленьня ў друку інфармацыі пра тое, што ён можа скарыстаць сваю пасаду ў карысьлівых мэтах на сёлетніх парлямэнцкіх выбарах.

Раней у адстаўку падалі два іншыя чальцы часовага ўраду – Амурбек Тэкебаеў і Тэмір Сарыеў – яны таксама зьбіраюцца браць удзел у выбарах 10 кастрычніка.
XS
SM
MD
LG