Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайцюшкевіч запрашае на дзень нараджэньня


Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Роўна праз тыдзень, 20 ліпеня, у канцэртнай залі «Мінск» адбудзецца традыцыйны летні канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча. Нагодай — чарговыя народзіны артыста.

У праграме найлепшыя і новыя песьні, выступ сяброў-музыкаў, песьні і паэзія. І, вядома ж, прыемныя неспадзяванкі!

Зьміцер Вайцюшкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1971 году ў мястэчку Бярозаўка Лідзкага раёну. Скончыў школу з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы і музычную вучэльню па клясе клярнэта ў Лідзе. Працягваў навучаньне ў Інстытуце культуры і менскай музычнай вучэльні імя Глінкі.

Удзельнік папулярных гуртоў «Палац» і «KRIWI». Ад 2001-га — лідэр і мастацкі кіраўнік «WZ-Orkiestr».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG