Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аміры можа вярнуцца на радзіму


Злучаныя Штаты заявілі, што іранскі вучоны Шаграм Аміры, які, як цьвердзіць Тэгеран, год назад быў выкрадзены супрацоўнікамі амэрыканскіх спэцслужбаў, можа безь перашкодаў вярнуцца на бацькаўшчыну.

Паводле афіцыйнага прадстаўніка амэрыканскага Дзярждэпартамэнту Філіпа Кроўлі, Аміры апынуўся ў ЗША з уласнае волі і нішто не замінае яму пакінуць краіну. Вашынгтон заўсёды адмаўляў сваё дачыненьне да зьнікненьня Аміры, які, паводле шэрагу крыніц, браў удзел у дасьледаваньнях для іранскай ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG