Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў разьлічвае на завяршэньне перамоваў на далучэньне сваёй краіны да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (WTO) да канца 2010 году. Гэтыя перамовы, як паведамляе агенцтва РІА «Новости», доўжацца ўжо 17 гадоў. Пакуль не зразумела, ці зьбіраецца афіцыйная Масква рабіць гэта аднаасобна — апошнім часам рэклямавалася ідэя ўступаць у WTO Мытным зьвязам, то бок, супольна з Беларусьсю і Казахстанам.

Выступаючы сёньня на паседжаньні прэзыдыюму Дзяржсавету, Дзьмітрый Мядзьведзеў адзначыў: Расея зараз вядзе досыць складаныя перамовы на гэты конт. Аднак ён выказаў спадзяваньне, што замежныя гандлёвыя партнэры, якія хочуць гандляваць на расейскім рынку, здолеюць да канца году канчаткова ўзгадніць пераход на стандарты, якія выкарыстоўваюцца ў Расейскай Фэдэрацыі.

Падчас нядаўніх перамоваў з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам кіраўнік Расеі заявіў, што Масква і Вашынгтон вырашылі супярэчнасьці на шляху ўступленьня ў WTO на 99%.
XS
SM
MD
LG