Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: Глядзельная пляцоўка можа абрынуцца разам зь людзьмі


Людзі не зьвяртаюць увагі на расколіну й небясьпеку для свайго жыцьця.

Людзі не зьвяртаюць увагі на расколіну й небясьпеку для свайго жыцьця.

У Магілёве на глядзельнай пляцоўцы на вуліцы Боткіна зьявілася вялізная расколіна. Штодня па гэтай пляцоўцы праходзяць сотні людзей. Побач зь ёй — цэнтральная гарадзкая бальніца й радзільны дом. З пляцоўкі да Мікалаеўскай царквы і прыватных дамоў магілёўскага раёну «Падмікольле» вядуць жалезныя сходы.

Чаму ўтварылася расколіна, невядома. Дзе-нідзе яна пасьпела зарасьці травой. Адзін зь мінакоў адзначыў, што за расколінай назірае даўно й яна павялічваецца. Людзі, кажа ён, на ягоныя заўвагі, што расколіна пагражае іх жыцьцю, не зьвяртаюць увагі.

Цяпер шырыня расколіны каля дзесяці сантымэтраў, даўжыня — каля чатырох мэтраў. Глыбіню вызначыць цяжка, бо мэтровы кій праскочыў углыб без асаблівых намаганьняў.

У гарадзкім дарожна-маставым прадпрыемстве пра расколіну ня ведаюць. Там паабяцалі разабрацца й ліквідаваць небясьпеку для людзей.

XS
SM
MD
LG