Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турмы рыхтуюцца да вызваленьня амніставаных


Закон аб амністыі ў сувязі з 65-годзьдзем Перамогі набыў законную сілу. Як паведамляе агенцтва «Інтэрфакс», установы пэнітэнцыярнай сыстэмы пачалі падрыхтоўку да вызваленьня пэўных катэгорый зьняволеных.

У Дэпартамэнце выкананьня пакараньняў МУС Беларусі патлумачылі: пасьля ўступленьня закону ў сілу чакаецца загад кіраўніка МУС, пасьля чаго ў папраўчых установах будуць сфармаваныя адміністратыўныя камісіі, якія прымуць рашэньне ў вызваленьні асуджаных. Неўзабаве будуць сфармаваныя сьпісы тых, хто па фармальным прыкметах падпадае пад цяперашнюю амністыю.

Міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў сказаў, што амністыя мае «яскравую антыкарупцыйную скіраванасьць». Па яго словах, пашыраны сьпіс асобаў, якія зьдзейсьнілі карупцыйныя злачынствы, якія не падпадаюць пад амністыю.

Паводле папярэдніх падлікаў, у выніку амністыі з папраўчых установаў закрытага тыпу можа быць вызвалена 2230 чалавек, з установаў адкрытага тыпу — 900 чалавек. Яшчэ для 9300 асуджаных тэрмін зьняволеньня будзе скарочаны. Усяго зараз адбываюць пакараньне блізу паўсотні тысяч чалавек.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG