Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Францускі парлямэнт прагаласаваў за забарону паранджы


Ніжняя палата францускага парлямэнту падтрымала законапраект, які забараняе нашэньне ў публічных месцах адзеньня, што цалкам захінае аблічча. У першую чаргу гэтая забарона тычыцца ісламскага традыцыйнага жаночага адзеньня – паранджы і нікаба.

У верасьні па законапраекце прагаласуе Сэнат. Пастанова набудзе моц закону пасьля таго, як яе падпіша прэзыдэнт.
XS
SM
MD
LG