Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эстонію прынялі ў зону эўра


Рада міністраў фінансаў Эўразьвязу пастанавіла дазволіць Эстоніі перайсьці на эўра з 1 студзеня 2011 году. Эстонія стане сямнаццатай краінай эўразоны і другім найменшым яе чальцом пасьля Мальты.

З 1 да 14 студзеня наяўная аплата будзе прымацца ў Эстоніі ў абедзьвюх валютах, пры гэтым рэшта будзе выдавацца ў эўра.

Апошнімі гадамі Талін прытрымліваўся значна дысцыплінаванейшай палітыкі што да ўзроўню бюджэтнага дэфіцыту і дзяржзапазычанасьці, чым большасьць дзейных чальцоў зоны эўра.
XS
SM
MD
LG