Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў: Расея павінна сама сябе забясьпечваць мясам


Расея павінна зьмяншаць залежнасьць ад імпарту прадуктаў жывёлагадоўлі – пра гэта сказаў прэзыдэнт Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў на паседжаньні дзяржаўнай рады па разьвіцьці жывёлагадоўлі. Самазабесьпячэньне ў гэтай галіне, па яго словах, зьяўляецца пытаньнем нацыянальнай бясьпекі.

Расея – адзін з найбуйнейшых харчовых імпартэраў у сьвеце. Паводле Мядзьведзева, стратэгічная мэта Масквы – стаць адным з найважнейшых экспартэраў у сьвеце.

Згодна з умовамі ўступленьня Расеі ў Сусьветную гандлёвую арганізацыю, краіна будзе вымушаная істотна зьнізіць перашкоды для імпарту замежнай харчовай прадукцыі, у прыватнасьці амэрыканскага мяса.
XS
SM
MD
LG