Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН засьцерагае Італію ад абмежаваньня правоў СМІ


Спэцыяльны дакладчык ААН па правох мэдыяў Фрэнк Ля Ру скрытыкаваў законапраект аб абмежаваньні правоў мэдыяў у Італіі. Гаворка ідзе аб плянах ураду італьянскага прэм'ера Сыльвіё Бэрлюсконі забараніць публікацыю ў прэсе матэрыялаў праслухоўваньня.

На думку Ля Ру, пастанова пашкодзіць свабодзе слова і будзе стрымліваць журналісцкія расьсьледаваньні карупцыі.

У пятніцу бальшыня італьянскіх газэтаў не здала нумароў у друк на знак пратэсту супраць законапраекту. Парлямэнт прагаласуе па гэтым пытаньні 29 ліпеня.
XS
SM
MD
LG