Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бішкек накіраваў Менску новае патрабаваньне аб экстрадыцыі Бакіева


Курманбек Бакіеў

Курманбек Бакіеў


Кіраўнік кіргіскіх спэцслужбаў Кенэшбек Душабаеў сёньня заявіў, што Бішкек, ня гледзячы ні на што, будзе і надалей патрабаваць ад Менска экстрадыцыі зрынутага прэзыдэнта Курманбека Бакіева. Пра гэта паведамляе кіргіскі партал 24.kg.

Па словах сілавіка, паўторны запыт аб выдачы бакіева ўжо накіраваны ў Беларусь і, як заявіў Душабаеў, калі гэтым разам ня будзе станоўчага адказу, «мы ня будзем спыняцца і працягнем атакаваць Беларусь да чаканага выніку».

Нагадаем, што экс-прэзыдэнт Кыргізстану Курманбек Бакіеў на запрашэньне Аляксандра Лукашэнкі прыбыў у Беларусь у сярэдзіне красавіка і ад таго часу хаваецца тут ад крымінальнай адказнасьці, да якой яго зьбіраюцца прыцягнуць на радзіме. Генэральная пракуратура Беларусі не знайшла падставаў да экстрадыцыі Бакіева, як таго патрабавала Генпракуратура Кыргізстану. Яшчэ раней пра бясплённасьць падобных захадаў заяўляў Лукашэнка.
XS
SM
MD
LG