Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі экспэрт: транзыт нафты стаў палітыкай


Аляксандар Тадыйчук
Аляксандар Тадыйчук
Пра тое, што транспартаваньне вэнэсуэльскай нафты праз Украіну перайшло з эканамічных рамак у палітычныя, заявіў прэзыдэнт Кіеўскага міжнароднага энэргетычнага клюбу Аляксандар Тадыйчук на прэсавай канфэрэнцыі, прысьвечанай падпісаньню беларуска-ўкраінскага пагадненьня адносна нафтавага транзыту праз Украіну.

Паводле ягоных слоў, Менск ужо даўно зьвяртаецца да Кіева з просьбай «стварыць умовы для перапампоўваньня нафты праз трубаправод, бо трубаправод — танны і значна больш магутны від транспартаваньня. Беларусь бачыць ужо да 2015 году павелічэньне аб’ёмаў транспартаваньня на свае заводы да 8-9 млн. тон нафты».

Паводле экспэрта, украінская чыгунка перавезьці такія нафтавыя аб’ёмы ня здолее пры самым вялікім жаданьні.

«Таму яны просяць: калі ня сёньня перайсьці, дык стварыць выразны графік, прыняць узаемныя абавязаньні па выкарыстаньні (трубаправоду) „Адэса — Броды“ для паставак нафты. Але, зноў-такі, гэтае пытаньне перайшло ў рамкі палітычныя, і Ўкраіна тут заняла пазыцыю чаканьня. Нашы чыгуначнікі пакуль атрымалі ад гэтага толькі нейкі невялікі кавалак хлебу», — адзначыў экспэрт.

Як паведамляе агенцтва УНІАН, Украіна мае тэхнічныя магчымасьці, каб прымаць нафту ў чарнаморскіх портах, а таксама транспартаваць яе далей чыгункаю ў Беларусь нават з улікам павелічэньня аб’ёмаў у будучыні.

Паводле дамоўленасьцяў паміж прэзыдэнтамі Беларусі і Вэнэсуэлы Менск плянуе набыць у 2011 годзе 10 мільёнаў тон нафты. Сёлета ён закупіць у Каракаса 4 мільёны тон.

Вэнэсуэльская нафта паступае ў адэскі порт танкерамі, а адтуль дастаўляецца на Мазырскі НПЗ чыгуначным транзытам праз Украіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG