Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

"Выкрадзены" іранскі навуковец вяртаецца на радзіму


Шаграм Аміры – ядзерны навуковец, якога раней нібыта выкралі амэрыканскія спэцслужбы, заявіў аб сваім намеры вярнуцца дадому. Агенцтва Ройтэр цытуе свае крыніцы ў ЗША, якія сьцьвярджаюць, што навуковец прыняў гэтае рашэньне з уласнай волі.

Аміры зьнік каля году таму падчас паломніцтва ў Саўдаўскай Арабіі. Тэгеран абвінавачваў у яго выкраданьні ЦРУ. Амэрыканскія мэдыі паведамлялі, што Аміры сам папрасіў прытулку ў ЗША.

Учора ўвечары навуковец зьявіўся ў іранскай місіі пры амбасадзе Пакістану ў Вашынгтоне.

Мяркуецца, што Аміры прымаў удзел у іранскай ядзернай праграме. Міжнародная супольнасьць падазрае, што праграма накіраваная на стварэньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG