Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль спрабуе перахапіць лібійскі карабель


Ізраільскія вайскоўцы ўступілі ў кантакт з камандай лібійскага судна, якое накіроўваецца з гуманітарным грузам у Паласу Газы, паведамляе камандаваньне ізраільскага вайскова-марскога флёту. Вайскоўцы спрабуюць спыніць карабель, але пакуль не высаджвалі на яго борт спэцназу.

У мінулы панядзелак Ізраіль прызнаў, што пры штурме аднаго з караблёў так званай "Флятыліі свабоды", у выніку чаго загінула 9 чалавек, вайскоўцы дапусьцілі істотныя промахі.
XS
SM
MD
LG