Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сем кубінскіх дысыдэнтаў прыбылі ў Гішпанію


Сем кубінскіх дысыдэнтаў, якіх улады вызвалілі з турмаў і дэпартавалі з краіны, прыбылі ў Мадрыд. Зь імі выехалі болей за 60 іхных сваякоў. У 2003 годзе дысыдэнты былі асуджаныя на шматгадовае зьняволеньне па абвінавачаньні ў антыўрадавай дзейнасьці.

Прадстаўнікам каталіцкай царквы сёлета ўдалося дамовіцца з урадам братоў Кастра аб вызваленьні 52-х вязьняў. Астатнія зь іх ліку павінны быць вызваленыя цягам найбліжэйшых месяцаў. Пяць зь іх катэгарычна адмовіліся ад дэпартацыі.
XS
SM
MD
LG