Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларусь купіць у Расеі проціракетны комплекс С-400?


Расея гатова паставіць на ўзбраеньне войскаў СПА Беларусі зэнітныя ракетныя сыстэмы С-400, калі паступіць такая замова. Пра гэта паведаміў у аўторак у Маскве галоўнакамандуючы ВПС РФ генэрал-палкоўнік Аляксандр Зелін.

Генэрала цытуе агенцтва “Интерфакс-Запад”:

"Паколькі ў нас адзіная сыстэма СПА, калі Беларусь будзе закупляць гэты комплекс, то, натуральна, мы яго туды паставім", – сказаў А. Зелін пасьля паседжаньня каардынацыйнага камітэту ў пытаньнях СПА пры савеце міністраў абароны краін СНД.

"Мы разглядаем розныя варыянты аснашчэньня беларускіх ВПС і СПА рознымі сыстэмамі абароны, у тым ліку і С-400. Пытаньне разглядаецца і прапрацоўваецца. Гэта пытаньне не аднаго дня", – сказаў у сваю чаргу камандуючы ВПС і СПА ўзброеных сілаў Беларусі генэрал-маёр Ігар Азаронак.

Гаворка, паводле яго слоў, ідзе аб закупцы такой колькасьці комплексаў, якія "неабходныя для абароны межаў" рэспублікі.
XS
SM
MD
LG