Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны капэлян польскай "Салідарнасьці"


У Гданьску, ва ўзросьце 74-х гадоў памёр ксёндз Хэнрык Янкоўскі – легендарны капэлян польскага прафсаюзу "Салідарнасьць".

"Не ўяўляю сабе свайго посьпеху, перамогі "Салідарнасьці" і посьпеху Польшчы без ксяндза Хэнрыка", – сказаў у 2009 годзе былы прэзыдэнт Польшчы і былы лідэр "Салідарнасьці" Лех Валэнса.

Касьцёл сьвятой Брыгіды ў Гданьску, якім кіраваў Янкоўскі, служыў прытулкам шматлікім актывістам дэмакратычнага руху, што падпадалі пад перасьлед з боку камуністычных уладаў.
XS
SM
MD
LG