Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэхія мае новы ўрад


Прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Клаўс прызначыў сёньня новы ўрад, на чале з права-цэнтрыстам Пэтрам Нэчасам. Напярэдадні Грамадзянскія дэмакраты, да якіх належыць Нэчас, дамовіліся аб стварэньні ўрадавай кааліцыі зь дзьвюмя іншымі права-цэнтрысцкімі партыямі – "ТОП-09" і "Справы грамадзкія". Кааліцыя мае ў ніжняй палаце парлямэнту 118 мандатаў з 200.

Умерана правыя атрымалі большасьць на парлямэнцкіх выбарах у траўні. Яны выступаюць за меры жорсткай эканоміі, каб пазьбегнуць эканамічнага крызісу, які перажывае Грэцыя.
XS
SM
MD
LG