Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пакістан: іранскі ядзерны навуковец сапраўды знайшоўся


Ісламабад пацьвердзіў, што іранскі ядзерны навуковец, якога летась нібыта выкрала ЦРУ, знаходзіцца ў пакістанскай амбасадзе ў Вашынгтоне. МЗС Пакістану пацьвердзіў, што Шагран Аміры зьявіўся ў місіі напярэдадні ўвечары, пасьля таго, як яго туды прывёз невядомы кіроўца. Ісламабад, аднак, падкрэсьлівае, што навуковец знаходзіцца ў іранскім аддзеле і ня мае да Пакістану ніякага дачыненьня.

Тэгеран ня мае ўласнай амбасады ў ЗША з-за адсутнасьці двухбаковых дыпляматычных дачыненьняў. Ісламабад удзяляе іранскім дыпляматам асобнае памяшканьне ва ўласнай місіі.

Паводле непацьверджаных зьвестак Шагран Аміры прымаў удзел у працы над іранскай ядзернай праграмай. Міжнародная супольнасьць падазрае, што праграма накіраваная на стварэньне ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG